Идёт обработка...

Общественное обсуждение программы реформ для Беларуси. Прочитать подробнее о проекте «Народная Программа»

Категория:Экономика
Тема:

Энергетычная палітыка

На сённяшні дзень Беларусь з’яўляецца краінай-экспарцёрам энергетычных рэсурсаў. Больш за 90% электраэнергіі, якая выпрацоўваецца на беларускіх ЦЭЦ паходзіць ад спалення расійскага прыроднага газа, каля 80% нафты закупаецца ў Расіі.

Обсудите с друзьями:

Мнения экспертов


Опубликовано 16 августа 2016
Юрась Меляшкевіч

Кіраўнік мінскага аддзялення Руху "За Свабоду", эколаг

Актыўная распрацоўка усіх альтэрнатыўных, экалагічна чыстых крыніц энергіі (сонечная, энергія ветру) можа забяспечыць краіне 50% ад колькасці спажываемай сёння энергіі, што рэзка знізіць залежнасць ад знешніх паставак.

Уводзіны. Праблемы і недахопы палітыкі ўладаў


На сённяшні дзень Беларусь з’яўляецца краінай-экспарцёрам энергетычных рэсурсаў. Больш за 90% электраэнергіі, якая выпрацоўваецца на беларускіх ЦЭЦ паходзіць ад спалення расійскага прыроднага газа, каля 80% нафты закупаецца ў Расіі для пакрыцця ўласнага спажывання нафтапрадуктаў і экспарту ў краіны Заходняй Еўропы. Доля уласных паліўных рэсурсаў у спажыванні з’яўляецца крытычна нізкай і не можа гарантаваць надзейнай энергетычнай бяспекі і незалежнасці Беларусі.
 
У той самы час, альтэрнатыўныя шляхі забеспячэння Беларусі энергарэсурсамі не распрацоўваюцца. Ідэя Балта-чарнаморскага калектара так і засталася на паперы, а ў дзейсных уладаў няма палітычнай волі.

Дадзеная сітуацыя - вынік той энергетычнай палітыкі, якую распачалі яшчэ савецкія ўлады па стварэнню агульнай савецкай энергасістэмы, а таксама палітыкі сённяшніх уладаў, якая зрабіла стаўку на “інтэграцыю на ўсход”, у выніку чаго стварыла сітуацыю, у якой бяспека і ўстойлівае развіццё краіны знаходзяцца пад пагрозай.

Не здымае праблему і будаўніцтва Беларускай АЭС, якая ўзводзіцца за расійскія крэдытныя грошы, па расійскіх тэхналогіях і з выкарыстоўваннем расійскіх паліўных элементаў (ТВЭЛаў). Да таго ж, беларуская энергасістэма не разлічаная на ўвядзенне ў эксплуатацыю такой магутнай крыніцы энергіі, а сама энергасістэма ў сучасных рэаліях мае прафіцытны характар і не мае сталага рынку збыта для ўсёй выпрацаванай электраэнергіі.

Дадзеную пагрозу можа вырашыць толькі прыход да ўлады палітычных сілаў, якія, па-першае, вольныя ад палітычных дамоў з усходнім энергетычным манапалістам, а па-другое, маюць прыязнае стаўленне і спрыянне ў новай энергетычнай палітыцы ад заходніх дэмакратыяў.

Крокі, якія трэба зрабіць, каб палепшыць сітуацыю

  • Дыверсіфікацыя паставак энергетычных рэсурсаў за кошт рэалізацыі праекта Балта-Чарнаморскага калектара у межах новай энергетычнай палітыкі Беларусі ў будучым.

    Дадзены праект дазволіць выйсці на незалежных ад манапаліста пастаўшчыкоў энерганосьбітаў, а таксама дазволіць у будучым разлічваць на пастаўкі вуглевадароднай сыравіны з краін-суседак, дзе маюцца істотныя запасы сланцавага газу (Украіна, Польшча);
  • Мадэрнізацыя энергетычнай галіны сродкамі дзяржаўных праграм, так і крэдытаў еўрапейскіх фінансавых структур з прыцягненнем сучасных заходніх тэхналогій і спецыялістаў.

    Энергаэфектыўнасць і ашчаджэнне з’яўляюцца важнымі элементамі пазбаўлення энергетычнай залежнасці, бо дазволяць за кошт выкарыстоўвання больш дасканалых тэхналогій і сучасных спосабаў арганізацыі вытворчасці ствараць канкурэнтаздольныя тавары. Асабліва востра гэтае пытанне стаіць, калі параўнаць досвед мадэрнізацыі беларускіх ЦЭЦ за кошт кітайскіх крэдытаў і тэхналогіяй - калі грошы даваліся на невыгодных умовах, а пастаўленыя вузлы і агрэгаты выходзілі са строю і стваралі аварыйныя сітуацыі на вытворчасці. Таму асобную увагу варта звярнуць на прасоўванні ідэяў мадэрнізацыі энергасістэмы з удзелам еўрапейскіх тэхналогіяй, фірмаў і фінансавых інстытуцыяў;
  • Рэалізацыя супольных з еўрапейскімі структурамі праектаў у сферы ўзнаўляльнай энергетыкі (напрыклад, ветрапарк пад Дзяржынскам, малыя ГЭС на Дзвіне і Нёмане, выраб біяпаліва і біягаза на буйных сельскагаспадарчых комплексах і г.д.).

    За аснову супрацы варта ўзяць праекты, якія мелі поспех і прадстаўляюць ўзоры ўдалага супрацоўніцтва Беларусі і краінаў ЕС (праекты, рэалізаваныя ў гідраэнергетыцы з прыцягненнем фінансавых рэсурсаў ад Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, праекты ў сферы ветраэнергетыцы, а таксама прыклады пабудовы біягазавых установак па еўрапейскіх узорах).

    Такія захады дазволяць павялічыць дыверсіфікацыю крыніцаў атрымання энергіі і павысіць ступень энергетычнай незалежнасці Беларусі. У будучым варта гаварыць пра стварэнне доўгатэрміновай праграмы па развіццю ўзнаўляльнай энергетыцы, якая па сваіх маштабах павінна будзе поўнасцю перакрыць праектныя магутнасці БелАЭС, што зробіць непатрэбным рэалізацыю гэтага праекта.

    Магчымай мэтай можна называць 20% генерацыі ў Беларусі энергіі з узнаўляльных крыніцаў да 2030 года;
  • У сферы міжнароднага прававога рэгулявання важна забяспечыць прысутнасць на энергетычным рынку Беларусі заходніх энергетычных кампаній, для чаго трэба выкарыстаць Еўрапейскую энергетычную хартыю, а дакладней – падпісаць дамову з ЕЭХ, якая забяспечвае роўныя правы для ўсіх гульцаў на энергетычным рынку. Гэты крок дасць упэўненасць інвестарам і замежным кампаніям у пытанні знаходжанні і вядзенні справаў на тэрыторыі Беларусі, гарантуе ім стабільнасць умоваў, роўнасць канкурэнцыі і абароненасць інвестыцый.



    На міжнароднай арэне варта выкарыстоўваць механізмы знешняй палітыкі і дыпламатыі з мэтай дамагчыся падпісання гэтай дамовы Расіяй, што істотна павялічыць бяспеку Беларусі ў сферы энергетыцы. Таксама варта памятаць пра міжнародны Стакгольмскі арбітраж, які займаецца разбіральніцтвам спрэчак у пытаннях энергетыкі як пра эфектыўны механізм абароны правоў як пастаўшчыкоў так і спажыўцоў энергетычных рэсурсаў.


Вынікі, якія можна атрымаць для грамадства, бюджэту, краіны


Галоўнымі вынікамі для грамадства павінна быць дасягненне стана ўстойлівага і бяспечнага развіцця Беларусі ў сферы энергетыкі. Важнымі эфектамі будуць павышэнне эканамічнай эфектыўнасці вытворчасці прадукцыі за кошт энергаашчаджэння, паляпшэння экалагічных параметраў вытворчасці энергіі, тавараў прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Стварэнне больш празрыстага і канкурэнтнага энергетычнага рынка павінна спрыяць зніжэнню кошту энергіі для спажыўцоў, што знізіць фінансавую нагрузку, як на індывідуальныя гаспадаркі, так і на прадпрыемствы ўсіх формаў уласнасці.

Для СМІ можа быць цікавым правядзенне яркіх і заўважных акцыяў у рэгіёне, дзе будуецца БелАЭС з прэзентацыяй альтэрнатыўных сцэнароў развіцця энергасістэмы Беларусі, якія не прадугледжваюць пабудову АЭС. Для рэгіёнаў, дзе маюцца ўдалыя прыклады рэалізацыі сумесных праграмаў ЕС і Беларусі ў сферы ўзнаўляльнай энергетыкі можна звяртаць на іх увагу і дэманстраваць пазітыўныя бакі ўзаемадзеяння з еўрапейскімі партнёрамі.

users
Оппонент не определен
Рекомендовать эксперта

Ваше мнение

Развернуто изложите свою позицию, используйте факты, будьте тактичны и вежливы

Мнения пользователей

Мнений пока нет.

Обсуждение в социальных сетях


Тема:

Энергетычная палітыка

Мнения экспертовВаше мнениеМнения пользователей
go home
Обсудите с друзьями: